Ваша светласць

Леонид Пранчак
ВАША СВЕТЛАСЦЬ

Вы так далёка зараз ад мяне —
Маёй любовi згубленая мара...
Ды Вас маё прызнанне не кране.
I не расчулiць Вас мая гiтара.

Нас разлучыў навек няўмольны час.
Ды ўспомню я за паўсядзённым тлумам,
Што сто гадоў ужо не бачыў Вас.
I столькi ж год зусiм пра Вас не думаў...

Напэўна, гэта мой апошнi шанц.
Напэўна, гэта поклiч прыгажосцi —
Туды, дзе стыне срэбрам белы пляц,
Дзе прагне сэрца вечнай маладосцi...

Я Вас люблю, бо Вы — мой першы грэх.
Хоць пасталеў даўно душой i тварам, —
Я Вас люблю, як любяць першы снег,
Што кружыцца на золку над папарам...