Мяне няма

Леонид Пранчак
МЯНЕ НЯМА

Мяне няма... Не клiч i не крычы.
Лiсты сяброў з аледзянелай далi
Заблудзяцца ў заснежанай начы
I вернуцца туды, дзе iх пiсалi.

Дом на замку. Аглухлы тэлефон.
Шумяць трывожна тонкiя таполi.
Глядзiцца ноч у шыбiны акон.
Мяне няма... I не было нiколi.

Мяне няма... Я для цябе памёр.
Пайшоў туды, адкуль няма вяртання.
Не клiч мяне, я сум далёкiх зор,
Прыгожы успамiн твайго кахання.

Мяне няма... Мне гэты свет чужы.
Таму са мной было заўсёды сумна
Блукаць тваёй разгубленай душы
Па тых шляхах, дзе холадна i тлумна...