Шкло

Леонид Пранчак
ШКЛО

Здаецца, любілі.
Дзе радасць, там зло.
Мы шчасце разбілі,
Як тонкае шкло.

Пагасла вясёлка.
Занудлівы дождж...
Па вострых асколках
Іду басанож...