Iдуць снягi

Леонид Пранчак
IДУЦЬ СНЯГI

А над Нямiгай — праз гады
Iдуць снягi, iдуць...
I я вяртаюся сюды,
Каб голас твой пачуць.

Бялее ранiшнi мароз
На локанах тваiх.
А на шчацэ — сцяжынкi слёз.
I я цалую iх...

Згубiла рэчка берагi,
Цяпер тужыць дарма...
Прыходзiць час плацiць даўгi,
А чым плацiць — няма...

Пайшоў упрочкi я наўпрост.
Але куды iсцi?..
Няма дарог, размыты мост,
I вецер у трысцi...