Табе, мой горад!

Василий Юрша
Заўжды ў жыццi людскiм багата
ўсялякiх радасных падзей;
у Ашмяне, у роднай, сьвята –
спаткае горад юбiлей.

Табе, мой родны, сэрцу мiлы,
мая павага ды любоў,
табе, што даў на шлях мне сiлы,
дарую я букет са cлоў.

Калiсь ты княства быў сталiцай,
быў вялiзарным твой павет,
ашмянцам ёсць чым ганарыцца,
i чым здзiвiць бывалы сьвет!

Cпазнаў ты лiха, кроў ды здзекi,
не раз гарэў ад чужакоў,
але ж цалебны часу лекi –
рубцуюць раны тых вякоў.

Твой твар змяняецца на новы,
але з сiвiнкай галава;
няма былога i паловы,
але ж стаяць касцел, царква…

Нашчадкам зроблена нямала,
не спяць у шапку мужыкi –
будуюць новыя кварталы
i ты расцешь на два бакi…

Багата ёсць на Беларусi
цудоўных сведкаў старыны,
але ж я шчыра ганаруся,
што родам выйшаў з Ашмяны!
7.10.2006г.

***