На ростанях

Леонид Пранчак
НА РОСТАНЯХ

Гразкi восеньскi шлях
Перарэжа дарога...
Гэтак будзе пасля.
Мне чакаць яго доўга.

Не чакаўшы, пайшоў.
Хлёстка бразнулi дзверы.
Дзе б нi быў, —
У любоў,
Як у Бога, я верыў.

Толькi вера тады
Не змянiла нiзвання:
Менш не стала нуды,
Больш не стала кахання.

Боль i крыўды сцярплю,
Праз туманы праб’юся...
А сказаць, што люблю,
Без любвi не рашуся...