Гасне свечка

Леонид Пранчак
ГАСНЕ СВЕЧКА

Супыню старую спрэчку.
I раздольна стане думам.
Ты сама запалiш свечку,
Покуль я аб гэтым думаў...

А над садам ноч глухая.
I не хутка да свiтання.
Гасне свечка залатая...
Пачынаецца каханне.