Застанься, я люблю цябе

Леонид Пранчак
ЗАСТАНЬСЯ, Я ЛЮБЛЮ ЦЯБЕ

Вакзал вiруе —
Шумны i шматлюдны.
Губляю чалавека дарагога...
— Адумайся, куды ты?
— Я — нiкуды!
— Што здарылася, мiлая?
— Нiчога!

— Застанься,
Я люблю цябе.
— Нiколi!
Рве сэрца спусташальная трывога...
Няма яму нi ласкi, нi спатолi.
У цэлым свеце —
Роднага — нiкога...