Сэрца на далонi

Сечко Игорь
Сэрца на далоні
(вольнае прысвячэнне раману Шамякiна)

Ты бачыш яе постаць на балконе,
І ў вечар льецца водар летніх траў.
Здаецца, ты Ёй сэрца на далоні
Без лішніх думак бы падараваў.

Але самотны вецер вецце клоніць.
Каханая, з пустэчай у вачах,
Адхіне тваё сэрца на далоні,
Бо нехта моцны перакрэсліў шлях.

Хай, як раней, усё вакол гамоніць,
Хай не чакае белы свет бяды,
Пячэ, як вуглі, сэрца на далоні,
Штурхае боль няведама куды.

Апошняя сутычка! Не дагоняць!
Кроў б’е ў галаву, нібыта ў звон.
Ты сціснеш моцна сэрца у далонях,
І цень твой не паспее наўздагон.

Шалена вецер скавытаў на склоне,
Калі маланка грымнула наускос…
Штуршкі усё павольней у далоні,
І цела акаваў дзіўны мароз.

Як ціха кропля коціцца па скроні...
Як выюць глоткі "Хуткіх дапамог"...
Нябачна нехта сэрца узяў з далоні,
Ніхто не ведаў – санітар ці Бог.

…Цвілі ў ложка кветкі ў вазоне,
Цвіло Яе аблічча над табой.
Рука паклала сэрца на далоні,
Бязгучна дакрануўшыся губой.

Цвіла надзея ў тварах, красавала,
Надзея, што не будзе больш разлук.

Калі святло ў палаце пагасала
Ў цемры нешта ціха ззяла з рук.