Восеньскае

Лунет
Вечар. Холадна.
Думкі марудныя
Вольна плывуць
Паміж мной і папераю.
Я адчуваю кожны свой нерв.

Шэрай сцяной
Паміж быллю і небыццю
Вырасла восень
І промнем апошнім
Твар асвятліла кастрычніку.

Можа, з таго,
Што мне падабаецца
Восень і ты разам з ёю,
Выйшла маё меркаванне
Аб вечным каханні?

Веру і ведаю,
Што ўсімі нервамі
Я адчуваю цябе.

Цераз усе кіламетры
Бясконцавых рэльсаў іржавае сталі
Бачу цябе.

Цераз закрытыя вочы
Я чую твой голас ласкавы
Сярод цішыні, глухаты і прытомнасці страты.