Купалле

Михаил Зудилов
Купалле заклікае: «Распраніся,
У возера кідайся галышом
Пі медавуху, п'яны прыпусціся
У скокі першабытныя з агнём!»

Не бегаў я даўно. Узрост мой — сталы,
Але ж ізноў парушаны спакой:
Так хочацца сівому аксакалу
Стан прыгажуні абхапіць рукой.

Смяецца ветах, гульняў нашых сведка,
Мы ляжам на вільготную траву
І адшукаем казачную кветку,
Згубіўшы ад кахання галаву.

Запаленае кола едзе з горкі -
Паветру пакідае чорны дым.
Нам ранкам будзе сорамна і горка,
А сёння думкі толькі аб адным...